Мы вынаходзім лепшыя спосабы праграмавання,
займаючыся гэтым самi ды дапамагаючы рабіць гэта іншым.
Праз гэтую працу мы прызвычаіліся цаніць:
Асобаў і зносіны вышэй за працэсы і прылады
Працаздольнае апраграмаванне вышэй за дэталёвую дакументацыю
Стасункі з замоўцам вышэй за перамовы па кантракце
Здольнасць рэагаваць на змяненні вышэй за адпаведнасць плану
Такім чынам, хаця й ёсць пэўная вартасць
у правых частках гэтых сцвярджэнняў,
левыя часткі для нас больш каштоўныя.
Kent Beck Mike Beedle Arie van Bennekum Alistair Cockburn Ward Cunningham Martin Fowler |
James Grenning Jim Highsmith Andrew Hunt Ron Jeffries Jon Kern Brian Marick |
Robert C. Martin Steve Mellor Ken Schwaber Jeff Sutherland Dave Thomas |